Я заўсёды любіў мяса. Асабліва смажанае. Крышачку падсушанае. Заўсёды любіў гатаваць уже, у тым ліку і мяса. Калі б мне нехта сказаў, што я перастану яго есці, я б не паверыў. Але зараз гэта так. Я не думаў пра вегетарыянства. У мяне не было знаёмых, якія б не ўжывалі мяса. Я не думаў пра тое, як атрымліваецца тое, што я ем. Не, хлушу. Я ведаў, але не разумеў, калі так можна сказаць. Усё была звычайна. Але аднойчы я ўбачыў фільм "
Зямляне". Не ведаю чаму я вырашыў яго паглядзець. Паглядзеў. Думаў. Вось тады я першы раз адчуў, што я нешта раблю не так. Тыдзець не еў мяса. Чамусьці пачаў карыстацца Ubuntu. Потым неяк прайшло, але Ubuntu карыстаюся і зараз. Паехаў дадому ( а вучыўся я ў іншым горадзе). Там і пачаў зноў есці мяса.
Час ішоў. 2012 год аказаўся для мяне пераломным. Па-першае, я да гэтага паліў. Так, мне падабалася. І паліў даволі доўгі час. У сярэдзіне траўня 2012 года я проста перастаў гэта рабіць. Не ведаю чаму. Проста адчуў, што мне гэта не патрэбна. Вось сядзеў і ў галаву прыйшла думка, што я больш не палю. З таго часу я ні разу не думаў аб цыгарэтах. Мне не хацелася гэта рабіць. Мне не хацелася паліць.
У гэты перыяд я неяк пачаў уважліва ставіцца да таго, што я ем. Я пачаў чытаць, што пішуць на пакунках. Я перастаў ужываць паўфабрыкаты, каўбасу, пельмені і г.д. Другі крок зрабіў увосень. Я перастаў ужываць чырвонае мяса. Тады ж я амаль перастаў ужываць і алкаголь. Апошні раз я піў яго у студзені 2013. Крыху шампанскага. Я не ведаю, чаму я гэта рабіў. Проста я адчуваў, што так правільна. Мне гэта было патрэбна. Так жа патрэбна, як выкарстоўваць беларускую мову. Так, аднойчы я проста падумаў: "Якога чорта, я ж беларус, чаму я не размаўляю на сваё мове?". Я нават адчуў нейкую фізічную патрэбу ў гэтым.
Усе гэтыя рэчы проста прыходзілі самі ў маю галаву. Так прыйшло і разуменне таго, што мне зусім не патрэбна мяса. Мой арганізм паказаў мне, што яму яно не патрэбна, калі я перастаў ужываць чырвонае мяса. У канцы лютага быў апошні кавалак. Я не гатаваўся да гэтага. Мы былі на LVEE 2013, там гатавалі шашлыкі. Там я і з'еў апошні кавалак птушкі. А калі прыехаў дадому, сказаў сябе: "Гэта быў апошні кавалак". З таго часу я ні разу не хацеў яго з'есці. Так, мне ўсё роўна, калі нехта яго ясі і пахне мясам. Мне проста яго не хочацца. Я перстаў яго разглядаць як ежу.
Зараз я разумею, што я зрабіў вельмі вялікі крок. Я дапамог як сабе, так і сусвету. Разуменне таго, што для твайго абеда нікога не забілі варта таго. Вегетарыянства - куды больш глыбокае пытанне, чым гэта здаецца. Яго можна разглядаць як з боку здароўя чалавека. так і з боку маралі. А яшчэ з боку экалогіі. Я не буду пісаць пра гэта нічога. Людзі, якія пажадаюць падумаць над гэтам, знойдуць шмат інфармацыі.
Я цалкам змяніў тую ежу, якую я ем, я пачаў значна больш займацца спортам ( часам займаюся ёгай, спрабаваў медытацыі), стаў крыху больш думаць аб экалогіі, зразумеў, што мой арганізм - не сметнік, у які можна кідаць усё, што захочацца, зразумеў, што мы - такія ж жыхары Зямлі, як і усе астатнія жывёлы. І забіваць жывёл дзеля таго, как паесці альбо пацешыцца - гэта сапраўды жах.
Я не шкадую аб тым, што я не буду есці кавалкі трупаў. Больш за тое, я шкадую аб тым, што не перастаў іх есці раней.
P.S. На пытанні аб тым, што я з гэта маю, я адкажу, што я значна лепей адчуваю сабе. Як фізічна, так і маральна. А ці прыносіць гэта нешта яшчэ і не толькі мне, пакажыць час.
@
polunoch гэта адказ на Ваша пытанне.
Да, і я набыў квіткі на Ennio Morricone. 8.11.2013 у Менску!
1
2