Трапіў на цікавы рэцэпт. Вырашыў прыгатаваць. Выйшла даволі цікава.
Нам спатрэбяцца:
1. Бананы
2. Яблыкі
3. Разынкі ( изюм) 1/4 стакана
4. Чарнасліў 1/2 стакана
5. Мак 1 ст. л.
6. Какава 2 ст.л.
7. Насенне лёна 1 ст.л
8. Аўсяныя камякі 1/2 стакана
9. Карыца
10. Вада
11. Агар-агар ( у мняе жэлацін)
Спачатку кладзем у блэндар разынкі і чарнасліў.
Потым аўсянку
І перамолваем. Дадаем крышачку вады, насенне лёна і аттрымліваем гэта.
Кладзем у форму ( у мяне не было, таму я ўзяў проста талерку) і выраўновываем:
Ставім у халадзільнік
і пачынаем рабіць верхні слой.
Спачатку чысцім яблыкі
Потым, каб яны былі мягчэй, іх можна паставіць у духоўку, а можна і не ставіць. Вырашайце самі. Я паставіў, але розніцы мне здаецца не будзе, бо у мяне яны былі сырыя.
100 % Рэжам бананы
і кладзем ў блэндар разам з яблыкамі.
Перамолваем. Чам больш часу, тым лепей.
У мяне атрымалася
Дадаем какава і жэлацін ( я яшчэ не ведаю, можна і без яго атрымалася б).
І выкладваем у форму ( я ў талерку) і ў халадзільнік.
Выглядае не вельмі. =))
Праз 10 хвілін упрыгожваем бананамі, карыцай , макам і насеннем лёна.
Вось што атрымалася.
Атрымалася смачна. Здаровы дэсерт. =) Гэты рэцэпт паказаў мне новы кірунак у кулінарыі. На гэтай аснове можна рабіць шмат чаго.
Смачна есьці!
3