westblog / Вандроўка ў Нясвіж (увага, шмат фота).

Пачуўшы пра вечары балету і оперы ў Нясвіжу я адразу зацікавіўся. Не быў ні ў Нясвіжу, ні ў Міры, не быў на сапраўднай оперы і балеце.  Таму замовіў квіткі ў інтэрнэце, замовіў гэтэль па тэлефоне і стаў чакаць.  

Выехалі ў пятніцу а 12. Вырашыў ехаць праз Стаўбцы, але навігатар павёў мяне некуды ў бок. У выніку былі на месцы а 17. Горад звычайны. Чысьценька. Маленькія крамы.. Так як не елі зранку, хацелася есьці. І тут пачалося. Абыйшлі 3 рэстарана. Усюды "спецабслугоўванне". Вяселлі. У горад прыехала шмат людзей, а паесьці недзе.. Знайшлі піцэрыю. Аказалася, што піц няма,  бо цеста скончылася. Крышачку злыя, паехалі галодныя ў гатэль. Ён знаходзіцца зараз вось тут.

 

Нумароў на дваіх не было. Замовілі трохмесны на дваіх. Каштаваў 580 000 б.р.

Вось нумар.

 Усе нумары пад шыбай.  Акно таксама ў ёй. Але не вельмі мне яно спадабалася.

 Тэлевізар паказваў асноўныя беларускія каналы. Хто іх будзе глядзець там? =))
Не зусім зразумела, як будзе карыстацца свяцільнікам чалавек на левым ложку.
 
У прыбіральні было толькі мыла. Калі я запытаўся, ці будзе шамунь, мне адказалі, што яны яго кладуць толькі ў VIP-нумары. Разумееце? Калі вы не VIP, то і шампунь вам не патрэбен! Потым адміністратар сказала, што можа даць яго і нам, але так і не прынесла. Ну і добра. Узялі свой. 

Халадзільнік не працаваў, напэўна з-за разеткі.

 
У прыбіральні заўсёды была нейкая лужына. Wi-fi толькі ў карыдоры гатэля. І той не хацеў працаваць.

Размясціліся і пайшлі шукаць ежу.

У дворыку -  тэлебачанне на машынах з цікавай назвай.

 
 
Кафэ "Страўня". Столікі стаялі на вуліцы. Афіцыянтка была даволі ветлая.
Але меню было сціплым. А без мяса і наогул амаль няма чаго есьці. =)
Сервіроўка страваў таксама кульгала.

 
Вось фасоля.. Цудоўна проста! Масла колькі было там.. А, яна ж у сліўках! Не заўважыў. =)
Гарбата была смачная. Вось такі кубачак. Потым у Міры таксама такі бычыў. Паглядзіце які цукар. =)

 
Кошт страваў  - рэстаранны.

Пасля вячэры крышачку адпачылі і рушылі на балет. Гэта была сустветная класіка. Лебядзінае возера. Квіткі я распячатаў на прынтары, думаў будуць неяк счытваць штрых-код ці яшчэ што. Жанчына, якая была на ўваходзе, амаль не паглязеда і проста надарвала паперкі. =)

 

 
Балет. Так як я не глядзеў яго раней, то было цікава. Але не ўсё зрузумела. 

На другі дзень пайшлі аглядаць палац.

 
Пры уваходзе ў залы папрасілі апрануць гэта. Я быў у адкрытым абутку, таму запытаўся, наколькі гэта гігіенічна, бо выглядалі яны зусім не свежымі. Мне нічога не адказалі. Аднаразовых не было. Квіток каштуе 60 000.
 
 
Фота можна было рабіць толькі без ўспышкі.

 

 

 

 
 

 
Вопратка была нічога такая. Я б апрануў. =)
 
Была нейкая выстава малюнкаў.
 
У зброевай падлога вось з такога дрэвы.
 
Як мне падабаюцца рыцары!! 
 
Радзівілы былі заўзятымі паляўнічымі.
 

 
Столь - 14м. =)
 
Ля гатэля.
 
 
Паркі не ўразілі. Проста лес нейкі. Вось толькі канава нейкая. =)

 
Снедаць паехалі ў Нясвіж, бо фасолю не хацеў. Але ўсё паўтарылася. Не працаваў ніхто, бо зноўку "спецаблугоўванне". Зноў галодныя. 
Вось у адным кафэ меню.

 
3 стравы. І ўсё.

 
Паехалі ў Мір. Навігатар спрабаваў завесьці не туды. Але мы даехалі. Ля замку было кафэ Мірум. Стравы чакалі гадзіну. 

 

 
Значна лепей. Кошт такі ж. Рэстаранны.Wi-fi не працаваў.

Мірскі замак мне спадабаўся. Квіток каштуе 50 000 б.р.

 


 

 

 
У Міры загінула шмат габрэяў.
 
Таксама паляўнічыя.
 
Якія яны прыгожыя!
 


Увечары была опера. На твор Караткевіча сівая легенда. Мне спадабалася. Але часам ціха спявалі. Але на беларускай мове. Я чытаў твор, таму нават калі не размею што спяваюць, то было зразумела. =)

 

 
Асьцярожна, шакуючае відэа!!! =)
 

Заставацца на ноч не хацеў, таму а 12 паехалі на Віцебск. А 4-й раніцы былі дома.=)

Вынік: замкі спадабаліся, опера і балет спадабаліся. Вандроўка ўдалася.  А вось тое, што не спадабалася можна апісаць адным словам: сэрвіс. Ён ніякі. Ні ў гатэлі, ні ў замку, ні ў кропках харчавання. На дарогах, якія не M1, наогул няма нічога. АЗС  - рэдкасць, кафэ - наогул няма. Тое, што горад маленькі, адчуваецца паўсюль. Цэнтральная крама працавала да 19. Яна ж дзяржаўная. =) Навошта ёй працаваць для людзей.  Працавалі прыватныя крамы, але выбар там таксама ніякі. А вось такія дробязі сапсуюць уражанне. Не думае ніхто пра турыстаў. Нават грошы не патрэбны. Турыстаў валам, а працаваць для іх ніхто не жадае. Ніхто. Так чаму ж ім ехаць туды?

Раю лі я вам туды ехаць? Раю. Паглядзець гэта можна. Але трэба быць гатовым да савецкага сэрвісу і таму, што ўсі дзяржаўныя установы робяць вам паслугу, ласку, што вы даеце ім свае грошы. Яшчэ раз хачу сказаць, што пра людзей і турыстаў там думаць не жадаюць.
P.S. Фота зроблены на тэлефон. Без успышкі і недастатковым святле мне неяк не вельмі падабаюцца. =\
нясвіж,мір,опера,балет,рыцары,харчаванне,гатэль "палац" вандроўкі
  • scawn, 24.06.2013 10:56 #

    Вельмi цiкава. Дзякуй:)
    ответить на комментарий
  • Dzmitry, 24.06.2013 11:35 #
    +1
    1
    Дзякуй! В одно окно смотрели двое: Один в нем видел дождь и грязь, Другой - листвы зеленой вязь, Весну и небо голубое. В одно окно смотрели двое.
    ответить на комментарий
    • West, 24.06.2013 15:52 #
      +2
      2
      Здымiце ружовыя акуляры . Без крытыкi нi адна справа добрай не будзе . А прынцэсы таксама какаюць .
      ответить на комментарий
  • agnostic, 24.06.2013 14:21 #

    Вялiкi дзякуй табе за добры сказ! Усе не магу даехаць да Нясвiжу.  Пачытала ды пажадалася дабрацца. 
    ответить на комментарий
  • lena, 24.06.2013 14:30 #

    Дзякуй, прачытала з задавальненнем
    ответить на комментарий
  • riorita, 24.06.2013 19:44 #

    хороший расказ, спасибо. была в Мире и Несвиже давно-давно, лет 10 назад, когда это все еще реконструировалось, съездила бы, пожалуй, еще раз. но впечатления о сервисе у всех плохие: читала блог своего приятеля, примерно такие же впечатления. 
    ответить на комментарий
    • West, 24.06.2013 19:49 #

      примерно такие же впечатления
       Асабліва гэта адчуваецца ў месцах, якія належаць дзяржаве. =) Вось тут клас! Я не быў, былі бацькі. Сказалі, што не думалі, што такое ёсць у Беларусі! Раю!
      ответить на комментарий
      • riorita, 24.06.2013 19:51 #

        Гродно вообще классный город, особенно раньше был, те же лет 10 назад (ога, я старая перечница), я помню, первый раз мы ходили, сын маминой подруги (учившийся на истфаке) нам его показывал, я офигевала, что так запросто чуть ли не 13-14 столетия здания стоят. 
        ответить на комментарий
        • West, 24.06.2013 19:51 #

          Я не быў ні разу. =((
          ответить на комментарий
          • riorita, 24.06.2013 19:54 #

            ну вот советую) я была там раза 3-4, наверное, и он мне нравится не меньше Минска. вот Могилев или Гомель, например, на мой вкус - тот же Витебск, такой же советский город, хотя и там есть красивые места, но с бОльшего обычные пейзажи, Гродно же более атмосферный. 
            ответить на комментарий
            • West, 24.06.2013 19:54 #

              Дзякуй! Абавязкова гэтам летам!
              ответить на комментарий
  • aksinia, 24.06.2013 20:25 #
    +1
    1
    Очень познавательно! И не скучно всё описано. Спасибо Вам. Только вот вопрос: а чего это у рыцаря сзади перья, аки у индейского вождя? Может, Вы в курсе этой истории? Расскажите тогда, пожалуйста.  
    ответить на комментарий
    • West, 25.06.2013 10:57 #
      +1
      1
      Гэта гусарскі даспех. Выкарыстоўваўся ў асноўным у XVII стагоддзі. Першапачаткова, у XVI стагоддзі крылом з'яўляўся трапецападобны шчыт, які спачатку проста распісвалі, малюючы на ім пёры, а затым сталі ўпрыгожваць сапраўднымі пер'ем. Падчас рэфармавання гусар Стэфанам Баторыем шчыты каралеўскім указам замянілі на кірасы (іх спачатку не было). Але, тым не менш, крыло ня зьнікла, а ператварылася ў драўляную рэйку з пер'ем, утрымоўваную у руцэ на манер шчыта. да канца XVI стагоддзя крыло сталі мацаваць да левага боку сядла, неўзабаве з'явілася і другое крыло, замацаванае справа. А да 1635 абодва крыла перапаўзлі за спіну.  Па розным тэорыям крылаў прыпісваюцца наступныя функцыі:    
      • Абарона ад аркана, які актыўна ўжывалі казакі, туркі і татары.   
      • Дадатковая абарона спіны ад удараў халоднай зброяй.   
      • Пры яздзе крылы выдавалі гук, які мог палохаць коней праціўніка.   
      • У выпадку падзення з сядла амартызавала ўдар аб зямлю.
      ответить на комментарий
      • aksinia, 25.06.2013 14:34 #

        Огромнейшее спасибо за такой интересный и развернутый ответ.
        ответить на комментарий
Ответить автору поста
West
80 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}