1 кастрычніка - сусветны дзень вегетарыянства! Віншую ўсіх ( далучайцеся =)), але павіншую @mitka асабіста. =)
Падтрымліваю серыю постаў пра здаровае жыццё. Апошні тыдзень ці два мяне точыць адно пытанне. Так. Піць альбо не. Калі прымаеце ежу. І тут ёсць асноўных два бакі. Першы бок гаворыць, што піць патрэбна за паўгадзіны да ежы, пакуль ядзіце піць нельга, пасля ежы трэба чакаць пэўны час каб нешта выпіць. Староннікі гэтага боку пішуць пры гэта так:
По мнению большинства диетологов, неполадки в работе желудка чаще всего связаны именно с тем, что мы пьем во время еды, чего категорически делать нельзя. Потому что, во-первых, любые напитки ослабляют действие слюны на пищу, т.е. процесс пищеварения…
Не ведаю як вы, але я толькi заўважыў:
Але @dev нiчога не гаварыць пакуль. =)
Хто ведае, колькі гэта каштавала? Чаму пішуць з памылкамі? Навошта гэта зрабілі?
Сябры, падкажыце, калі ласка, дзе напісана, у каго павінен вісець партрэт прэзідэнта. І ў якім месцы. =)
Трапіў на цікавы рэцэпт. Вырашыў прыгатаваць. Выйшла даволі цікава.
Нам спатрэбяцца:
1. Бананы
2. Яблыкі
3. Разынкі ( изюм) 1/4 стакана
4. Чарнасліў 1/2 стакана
5. Мак 1 ст. л.
6. Какава 2 ст.л.
7. Насенне лёна 1 ст.л
8. Аўсяныя камякі 1/2 стакана
9. Карыца
Пачуўшы пра вечары балету і оперы ў Нясвіжу я адразу зацікавіўся. Не быў ні ў Нясвіжу, ні ў Міры, не быў на сапраўднай оперы і балеце. Таму замовіў квіткі ў інтэрнэце, замовіў гэтэль па тэлефоне і стаў чакаць.
Выехалі ў пятніцу а 12. Вырашыў ехаць праз Стаўбцы, але навігатар павёў мяне некуды ў бок. У выніку былі на месцы а 17. Горад звычайны. Чысьценька. Маленькія крамы.. Так як не елі зранку, хацелася есьці. І тут пачалося. Абыйшлі 3 рэстарана. Усюды "спецабслугоўванне". Вяселлі. У горад прыехала шмат людзей, а паесьці недзе.. Знайшлі піцэрыю. Аказалася, што піц няма, бо цеста скончылася…
Свой былы смартфон Sony Xperia P прадаў з месяц таму ці больш. Чаму? Па-першае, ён увесь час у мяне падаў. І пакуль я яго не разбіў я вырашыў пазбавіцца яго. Па-другое, малы акумулятар. Па-трэцяе, я хацеў тэлефон з двума сімкамі, бо МТС працуе дрэнна, а карыстацца толькі Вэлкомам нязручна, шмат людзей на МТС, у тым ліку і на працы.І вось, пераглядзеўшы шмат тэлефонаў, перачытаўшы шмат водгукаў я вырашыў узяць Samsung Galaxy Grand i9082. Але амаль перад самай пакупкай я натыкнуўся на новы смартфон ад Alcatel. І ўзяў яго.Чаму мне ён спадабаўся?
Дызайн. Нічога лішняга. З пераду толькі шкло, няма…